Путин хуйло 04/23/2024 (Tue) 09:10 Id: a9795f No.491653 del
(653.12 KB 924x507 .png)
АНЖУМАНИЯ!!

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі матэрыялу аб тым, што Рамзан Калдыраў некалькі гадоў пакутуе ад панкрэанекрозу, у сацсетках кіраўніка Чачні з'явіліся відэа.

Спачатку было змешчана відэа з нарады, прычым гэта быў першы апублікаваны запіс пасля пяці дзён перапынку, піша «Новая газета».

Як сцвярджаецца ў допісе, Калдыраў абмеркаваў з чачэнскімі сілавікамі ўдзел рэгіёну ў вайне ва Украіне. У відэа, якое доўжыцца больш за чатыры хвіліны, кіраўніка Чачні паказваюць буйным планам каля 40 секунд. Увесь гэты час ён сядзіць амаль нерухома, павольна гаворыць і глядзіць у адну кропку наперадзе сябе.

Уначы на ​​старонцы Калдырава ва «УКантакце» з'явілася відэа трэніроўкі кіраўніка Чачні з сябрамі ягонай каманды. Па-над запісам накладзена песня са словамі «Дай Бог родимый, вечность ты живи». Зразумець, як і што кажа Калдыраў, складана.'