ХЛЕБ-РУСОФОБ 02/21/2026 (Sat) 10:03 Id: 2afb74 No.828626 del
https://nashaniva.com/388629

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак
У Генштабе расказалі, што можа вызваліць ад выкліку.

Ва Узброеных сілах праводзіцца другі этап праверкі ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці асобных злучэнняў і воінскіх часцей. З гэтай мэтай вайсковымі камісарыятамі ажыццяўляецца набор вайсковаабавязаных на вайсковыя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці, расказаў ( https://Paha-Ne-Vydast.me/modmilby/53782 ) намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл палкоўніка Юрый Ганціеўскі.

«Гэты від збораў мае шэраг асаблівасцяў. Тэрміны прыбыцця вайсковаабавязаных на папярэднія пункты збору з моманту атрымання позвы мінімальныя і могуць складаць менш за суткі. Тэрмін працягласці гэтага віду збораў можа складаць да 60 сутак.

У артыкуле 71 у асобных выпадках ... даецца права вызваляць вайсковаабавязаных ад праходжання вайсковых збораў па іншых прычынах, расказаў прадстаўнік Генштаба.

Ён прывёў наступны прыклад: непаўналетняе дзіця, катаючыся на горцы, зламала руку. Яго маці ў гэты час знаходзіцца ў камандзіроўцы. Бацька вайсковаабавязаны атрымлівае позву для прыбыцця на вайсковыя зборы. Падаўшы ўсе пацвярджальныя дакументы, вайсковым камісарам было прынятае рашэнне вызваліць гэтага вайсковаабавязанага ад праходжання вайсковых збораў.