Путин хуйло 04/15/2026 (Wed) 12:36 Id: b8dd8b No.848297 del
(81.06 KB 675x722 1557411851545-3.jpg)
Тым часам у акупавнай Беларусі культ "дідов" дасягае свайго піку.

Калі атрымалася трохі супакоіцца, яна расказала пра ўрок малявання ў школе, дзе ім падрабязна расказвалі пра Хатынь — як там і дзяцей, і дарослых, і старых сагналі ў хлеў і спалілі.

А потым настаўніца прапанавала намаляваць малюнкі па тэме. Некаторыя дзеці малявалі хлеў і людзей, якія ў ім гараць, і смяяліся».

Аўрора вельмі прасіла маці пагаварыць з настаўніцай. Калі прыйшоў дзень бацькоўскага схода, Юлія папрасіла выкладчыцу пра размову, але разумення не знайшла.

Жанчына расказала настаўніцы, як Аўрора плача і баіцца спаць па начах пасля таго ўрока. Настаўніца спачатку адмаўляла, што дзецям расказвалі пра спаленых у хлеве людзей, потым спытала ў Юліі, ці была яна сама ў Хатыні, а пасля гэтага сказала, што ў 6 гадоў расказваць такое дзецям цалкам нармальна.