ХЛЕБ-РУСОФОБ
05/03/2026 (Sun) 18:16
Id: cfddd3
No.854674
del
Подписка на канал военного формирования = участие в нём
https://nashaniva.com/394272Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў БеларусьЗ’явілася інфармацыя аб прысудзе, які ў пачатку года вынеслі жыхару Светлагорска Глебу Панасюку — нагадаем, тады яму па палітычнай справе прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі.«Гомельская Вясна» (
https://gomelspring.org/be/news/11852 ) паведамляе, што Глеба асудзілі паводле ч. 2 арт. 361‑3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу).
Як сцвярджаюць сябры Глеба, ён быў падпісаны на канал Палка імя Кастуся Каліноўскага, але вярбоўкай ці навучаннем магчымых ваяроў ён дакладна не займаўся.
Нагадаем, Глеб Панасюк некалькі апошніх гадоў жыў у Польшчы і летась вырашыў з'ездзіць да бацькоў у Беларусь — яго затрымалі па вяртанні.