ХЛЕБ-РУСОФОБ 05/20/2026 (Wed) 17:53 Id: 249502 No.860861 del
https://nashaniva.com/395515

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна
Яўген Сіманенкаў выйшаў з дому выпіць з гасцямі са Смаленска, а апрытомнеў ужо ў расійскай арміі. І так абышліся не толькі з ім. Перад тым як ісці ў мясны штурм, мужчына гаварыў з беларускай следчай і, імаверна, наўмысна здаўся ў палон, каб трапіць дадому.

Аксана Анціпенка з Лёзна шукае свайго сужыцеля — Яўгена Сіманенкава, — які трапіў у расійскія штурмавікі пры нечаканых абставінах.

«Прыехалі двое армян са Смаленска да знаёмага, паклікалі нашага выпіць, той выйшаў — і больш не прыйшоў! Прымусам вывезлі і прадалі ў вайсковую часць у штурмавікі! Карткі забралі і карысталіся ягонымі грашыма», — абуралася яна ў інтэрнэце.

Неўзабаве пасля публікацыі стала вядома, што Сіманенкаў жывы і ўжо ў Расіі — ён трапіў пад абмен украінскім і расійскім бокам.

<...>

Аказалася, што Яўген Сіманенкаў — не адзіная ахвяра жыхароў Смаленска Нікола і Ашота Алексанянаў.

Сваякі новаспечаных расійскіх вайскоўцаў лічаць, што чалавек, які падказваў армянам асобы мясцовых алкаголікаў, гэта Мікола Парынкін з Лёзна. Пры гэтым ён, лічаць у гарадку, сам не моцна наварыўся.

Message too long. Click here to view full text.