Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі Дональд Трамп падоўжыў на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі, дзеянне якіх заканчваецца 16 чэрвеня. Гэта вынікае з дакумента ( https://public-inspection.federalregister.gov/2026-10481.pdf ) на сайце Федэральнага рэестра ЗША.
«Дзеянні і палітыка асобных членаў урада Беларусі і іншых асоб працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — пазначана ў дакуменце.
Адпаведны ўказ будзе афіцыйна апублікаваны 26 мая.
Гаворка ідзе пра падаўжэнне дзейнасці ўказа, выдадзенага яшчэ ў 2006 годзе, то-бок 20 гадоў таму, прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам — малодшым. Гэты дакумент прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да асоб, якія, на думку ЗША, «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты» ў Беларусі — самога Аляксандра говнашэнкі, ягонага старэйшага сына Віктара ды іншых высокапастаўленых чыноўнікаў і сілавікоў. У 2021 годзе прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў дадатковы ўказ, які ўдакладняе крытэрыі ўвядзення санкцый.
Гэтыя санкцыі падоўжаныя нягледзячы на тое, што ў цэлым паміж Беларуссю і ЗША цяпер ідзе адваротны працэс і вядуцца нават размовы пра «вялікую здзелку» паміж Дональдам Трампам і Аляксандрам говнашэнкам. Так, за апошні год ЗША знялі санкцыі з «Белавія», «Беларуськалія», «Беларускай калійнай кампаніі», Белінвестбанка, Банка развіцця і Мінфіна Беларусі. говнашэнка далучыўся да створанай Дональдам Трампам Рады міру і нават атрымліваў запрашэнне наведаць ЗША. У абмен говнашэнка час ад часу вызваляе партыі палітвязняў.