Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр Ахвяры — маладзёны з каледжа. Найстарэйшай 25 гадоў, маладзейшым — па 19 гадоў.
Кіраўнік так званай «ЛНР» Леанід Пасечнік паведаміў, што на момант удару ў інтэрнаце нібыта знаходзіліся больш за 80 чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Ён таксама апублікаваў спісы загінулых, параненых і тых, чыё месцазнаходжанне нібыта застаецца невядомым.
У спісе загінулых — 17 чалавек. Сярод іх трое хлопцаў ва ўзросце 20—21 года, астатнія — дзяўчаты, малодшай з якіх было 19 гадоў.
Украінскі Генштаб адмаўляе, што цэллю ўдару быў каледж або інтэрнат. Аднак звесткі з адкрытых крыніц, у тым ліку спадарожнікавыя здымкі, сведчаць, што ў выніку атакі былі разбураныя будынкі навучальнай установы і аднаго з інтэрнатаў.
Заснавальнік расследавальніцкай групы Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў прыводзіць ( https://youtube.com/watch?v=LmX6G_fyQvQ [Embed] ) дзве найбольш верагодныя версіі таго, што адбылося.
Першая — у будынках каледжа сапраўды мог размяшчацца нейкі аб’ект, звязаны з падраздзяленнем «Рубікон». Паводле Левіева, сам факт таго, што гаворка ідзе пра навучальную ўстанову, яшчэ не выключае выкарыстання яе будынкаў у ваенных мэтах.
Другая версія — памылка пры вызначэнні цэлі. Гэта магло азначаць, што ўкраінскі бок сапраўды цэліўся ў вайсковы аб’ект, але разведка недакладна вызначыла яго месцазнаходжанне.