ХЛЕБ-РУСОФОБ 05/23/2026 (Sat) 23:32 Id: 30b06e No.861998 del
https://nashaniva.com/395916

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт
47‑гадовага грамадзяніна Беларусі з Лёзна Яўгена Сіманенкава абмянялі з украінскага палону 15 мая 2026 года. Пазней яго даставілі ў пасёлак завода Масрэнтген у Падмаскоўі, а цяпер, праз тыдзень пасля абмену, ужо адпраўляюць назад на фронт, паведамляе ( https://Paha-Ne-Vydast.me/vitebsk_info/9834 ) тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Стала вядома, што Сіманенкава ўжо адпраўляюць у Варонеж, а далей — зноў у зону баявых дзеянняў. Зараз мужчына важыць 48 кг пры росце 187 см.

У лютым 2026 года Сіманенкаў быў завербаваны ў расійскую армію ашуканскім шляхам праз смаленскіх братоў-армян Нікола і Ашота Алексанянаў. Ужо на першым баявым заданні ён трапіў ва ўкраінскі палон. Яго банкаўскія карткі да гэтага часу ў гэтых людзей.