ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/10/2026 (Wed) 10:49 Id: e1693b No.867825 del
https://nashaniva.com/397230

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны
Траім дзецям Уладзіміра Сяргеева спачатку нават не хацелі даваць кампенсацыю, бо выплаты прадугледжаныя толькі за смерць грамадзян Расіі.

Трагічны выпадак здарыўся 12 красавіка 2025 года ў вёсцы Кірылаўка Клімаўскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Гэта вёска знаходзіцца за 3 кіламетры ад Украіны.

Мясцовы жыхар, грамадзянін Беларусі Уладзімір Сяргееў, штурхануў на дарозе нейкае палена, а яно ўзарвалася. Мужчына загінуў на месцы, ягоная жонка Марына атрымала лёгкую кантузію і трапіла ў раённую бальніцу.

Расійскія ўлады абвінавацілі ва ўсім Узброеныя сілы Украіны, назвалі здарэнне тэрактам супраць мірных жыхароў, а Следчы камітэт РФ завёў крымінальную справу.

Дзеці Уладзіміра Сяргеева — а іх трое, уключна з непаўналетнім сынам — прэтэндавалі на кампенсацыю за бацьку як ахвяру вайны, але спачатку ім адмовілі.

Чыноўнікі сказалі, што выплаты робяцца толькі за загінулых грамадзян Расіі. А ў Сяргеева быў толькі бестэрміновы дазвол на жыхарства ў Расіі, але па грамадзянства ён не звяртаўся.

Гэтаксама меркаваў і Клімаўскі раённы суд. А вось Бранскі абласны суд трактаваў закон іначай — дапамога выплачваецца не самому загінуламу, а членам ягонай сям'і, якія з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

Message too long. Click here to view full text.