ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/10/2026 (Wed) 10:54 Id: e1693b No.867835 del
https://nashaniva.com/397217

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец
Падчас выбуху аўтамабіля BMW X3 у падмаскоўнай Балашысе раніцай 9 чэрвеня загінуў начальнік упраўлення пастаўкі ракет і артылерыйскіх боепрыпасаў Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны Дамір Давыдаў. Ён жыў за 200 метраў ад будынка, каля якога прагрымеў выбух, сведчаць уцечкі даных, вывучаныя ( https://Paha-Ne-Vydast.me/rucriminalinfo_2/1574 ) выданнем «Агентство».

Першым асобу загінулага назваў ( https://Paha-Ne-Vydast.me/ASupersharij/55554 ) блогер Анатоль Шарый, затым інфармацыю паўтарыў ( https://Paha-Ne-Vydast.me/rucriminalinfo_2/1574 ) тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ».

Паводле даных канала INSIDER UA, пры замаху на Давыдава выкарыстоўвалася выбуховае прыстасаванне з 500 грамамі трацілу.

Дамір Давыдаў жыў у Балашысе, у доме № 6 па вуліцы Кажадуба, сведчаць уцечкі, вывучаныя «Агенцтвам». Праз адзін дом — прыкладна за 200 метраў — знаходзіцца дом 10 па вуліцы Калдунова, каля якога і адбыўся выбух. Сам выбух адбыўся на вуліцы Кажадуба, сведчаць апублікаваныя відэа.

Давыдаву было 57 гадоў і ён мае званне палкоўніка, сведчаць уцечкі і даныя ўкраінскага расследвальніцкага праекта Evocation.

Яго прозвішча стала вядомае з дакументаў, якія ў свой час падчас свайго канфлікту з Мінабароны публікаваў стваральнік ПВК «Вафлёр» Яўгеній Прыгожын. Ён быў адным з трох вайскоўцаў, якія займаюцца размеркаваннем боепрыпасаў у расійскай арміі, пісаў Evocation.

У Давыдава як мінімум у перыяд з 2016 па 2023 год была машына Audi A4, сведчаць уцечкі. Згодна з данымі «Аўтакод», гэтая машына была апошні раз прададзена ў кастрычніку 2024 года. Даных пра тое, што ён ці члены яго сям'і валодаюць BMW, ва ўцечках няма.