ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/29/2026 (Mon) 08:04 Id: 3fdbb5 No.876209 del
https://nashaniva.com/398518

«Ідзеш — і ўсюды двухсотыя». Міхаіл з Лагойска, які ваяваў за Расію, у шоку, як украінцы вядуць кожны крок расійскіх салдат
«Нас ужо кантралявалі, як толькі мы выйшлі. Бо ў кожнай пазіцыі ўкраінцаў ёсць нашы рацыі. Ва ўсіх», — даводзіць Міхаіл Шалгун у інтэрв'ю ( https://youtube.com/watch?v=PVjivzK0oWo [Embed] ) Belpol.

Міхаіл Шалгун нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Лутава Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Нейкі час ён жыў у Лагойску. У 2020 годзе, пасля вызвалення з калоніі ў Ваўкавыску, выехаў у Расію на заробкі.

Паводле слоў Шалгуна, ён не раз быў судзімы. Найбольш цяжкі прысуд атрымаў паводле ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула смерць пацярпелага.

У Беларусі ў яго засталася былая жонка. У Расіі жывуць сястра і пляменніца.

На пытанне пра матывы пайсці ваяваць мужчына адказвае:

«Працаваў на будоўлі. Здаецца, і было ўсё. Проста вырашыў, падпісаў і паехаў. У мяне ў пляменніцы брат мужа пайшоў на СВА, яму быў 21 год. Ён месяца не праслужыў. Яго забілі. І вось я чамусьці вырашыў».

Паводле слоў Шалгуна, ён сам патэлефанаваў у ваенкамат і падпісаў кантракт. За гэта яму выплацілі 2,1 мільёна расійскіх рублёў (27 тысяч даляраў). Усе гэтыя грошы ён перавёў сваёй пляменніцы ў Расіі. повезло, не всякий гой оказался способен получить доступ к выплатам

Message too long. Click here to view full text.