Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць У эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу ТСН Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі расказаў ( https://youtube.com/watch?v=2loliH9Hy9w [Embed] ) пра цяперашнюю сітуацыю на фронце, стратэгію «актыўнай абароны», пераразанне лагістыкі праціўніка і ізаляцыю Крыма. Сярод іншага ён коратка выказаўся і пра пытанне рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі.
«Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў, іх не дэмантавалі. Больш яны іх уключаць не будуць. […] Усвядомяць, што так не трэба рабіць», — заявіў Аляксандр Сырскі.
Што пад гэтым маецца на ўвазе, ён удакладніць адмовіўся.