https://nashaniva.com/399227За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненыміРакетна-дронавыя ўдары ў глыбіню як Украіны, так і Расіі ўчора былі сярэдняй інтэнсіўнасці і значных вынікаў не далі.Уначы з 4 на 5 ліпеня войска РФ атакавала Украіну адной супрацьрадыёлакацыйнай ракетай Х-31, трыма кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59/69 і 125 ударнымі беспілотнікамі. Супрацьпаветраная абарона Украіны знішчыла 112 дронаў і тры кіраваныя авіяцыйныя ракеты, а супрацьрадыёлакацыйная ракета не дасягнула цэлі, паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.
Учора, 4 ліпеня, Расія нанесла адзін ракетны ўдар, прымяніла дзве ракеты, здзейсніла 58 авіяцыйных удараў, скінуўшы 252 кіраваныя авіябомбы. Акрамя таго, расіяне здзейснілі 2775 абстрэлаў населеных пунктаў і пазіцый украінскіх войскаў, у тым ліку 46 — з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Згодна са звесткамі ўкраінскай арміі, агулам за мінулыя суткі страты расіян склалі 1290 чалавек забітымі і параненымі. Як паказвае практыка, звесткі Кіева пра страты расійскага боку ў цэлым супадаюць з данымі, якія дае аналіз спраў аб уступленні ў спадчыну ў Расіі.
У сваю чаргу, Мінабароны Расіі заявіла, што за 4 ліпеня СПА знішчыла 389 украінскіх БПЛА.
«На працягу ночы, у перыяд з 20:00 мск 3 ліпеня да 07:00 мск 4 ліпеня, дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплены і знішчаны 389 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.
БПЛА зафіксаваныя над тэрыторыямі Белгарадскай, Бранскай, Уладзімірскай, Калужскай, Курскай, Ліпецкай, Ленінградскай, Наўгародскай, Арлоўскай, Пскоўскай, Растоўскай, Разанскай, Саратаўскай, Смаленскай, Цвярской, Тульскай абласцей, Краснадарскага краю, Маскоўскага рэгіёна, сцвярджаюць у Мінабароны.
Message too long. Click here to view full text.