ХЛЕБ-РУСОФОБ 07/06/2026 (Mon) 10:31 Id: ebb758 No.878710 del
https://nashaniva.com/399254

Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на гэтым тыдні
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду, 8 ліпеня, правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Перамовы адбыцца ў Анкары падчас саміту НАТА.

Як паведаміла ( https://xcancel.com/HibaNasr/status/2073816479523328434 ) журналістка Hiba Nasr у сацсетцы X са спасылкаю на высокапастаўленага чыноўніка ЗША, Трамп правядзе двухбаковыя сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Сірыі Ахмедам аш-Шараа — у кулуарах саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Анкары.

4 ліпеня Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Трампам, падчас якой павіншаваў яго з 250‑годдзем ЗША. Па словах украінскага лідара, ёсць «рэальная перспектыва» завяршыць вайну, і бакі дамовіліся працягнуць дыялог асабіста на саміце НАТА ў Анкары.

Папярэдняя сустрэча Зяленскага з Трампам адбылася ў чэрвені 2026 года на палях саміту «Групы сямі». Тады стораны абмеркавалі тэму атрымання Украінай ліцэнзій на вытворчасць антыбалістычных ракет.