ХЛЕБ-РУСОФОБ 07/06/2026 (Mon) 11:05 Id: ebb758 No.878722 del
(103.32 KB 840x463 kieu-gw22e.jpg.webp)
https://nashaniva.com/399259

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя
Расія нанесла новы масіраваны ўдар па Кіеве. Адна з расійскіх ракет, якія гэтай ноччу атакавалі Кіеў, трапіла ў дзевяціпавярховы жылы дом у Падольскім раёне.

Як паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, загінулі дзевяць чалавек, яшчэ 46 атрымалі раненні.

Па іншым адрасе, у выніку падзення абломкаў у 21‑павярховым будынку, адбылося частковае разбурэнне паміж трэцім і чацвёртым паверхамі.