ХЛЕБ-РУСОФОБ 07/06/2026 (Mon) 11:13 Id: ebb758 No.878729 del
https://nashaniva.com/399267

Украінскай СПА не ўдалося збіць ніводнай балістычнай ракеты: патрэбныя ракеты для Patriot
У ноч на 6 ліпеня супрацьпаветраная абарона Украіны не змагла перахапіць ніводную з 29 ракет, якія ляцелі па балістычнай траекторыі. Рэзкі спад эфектыўнасці звязаны з крытычным дэфіцытам ракет для комплексаў Patriot, здольных змагацца з балістыкай. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў спікер Вайскова-паветраных сіл палкоўнік Юрый Ігнат.

Прадстаўнік ВПС адзначыў, што колькасці саміх сістэм у краіне дастаткова, аднак неабходны пастаянныя пастаўкі снарадаў.

Паводле яго слоў, Расія выкарыстоўвае сур'ёзны сусветны дэфіцыт перахапляльнікаў PAC-2 і PAC-3, робячы стаўку менавіта на балістычныя ўдары.

Юрый Ігнат нагадаў, што напярэдадні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце зрабіў асобны акцэнт на гэтай праблеме, папярэдзіўшы міжнародных партнёраў аб падрыхтоўцы РФ да масіраванай атакі з выкарыстаннем балістыкі.

Між тым, Ігнат заявіў, што РФ ужо гатовая да новага масіраванага ўдару, ён можа адбыцца «хоць заўтра».