ХЛЕБ-РУСОФОБ 07/06/2026 (Mon) 13:10 Id: dad826 No.878772 del
https://nashaniva.com/399253

ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома
Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) апынулася ў цэнтры скандалу на чэмпіянаце свету. Арганізацыя ўпершыню ў гісторыі абышла правіла чырвонай карткі, якое прадугледжвае аўтаматычны пропуск матча пасля яе атрымання. ФІФА дазволіла бамбардзіру зборнай ЗША Фаларыну Балагуну згуляць у 1/8 фіналу супраць Бельгіі.

Балагун быў выдалены за грубы фол на 64‑й хвіліне сустрэчы групавога этапу супраць Босніі і Герцагавіны (2:0).

Першапачаткова заяўлялася, што пакаранне не падлягае абскарджанню, аднак пазней дысцыплінарны камітэт ФІФА прымяніў артыкул 27 свайго кодэкса і адклаў выкананне дыскваліфікацыі, прызначыўшы гульцу выпрабавальны тэрмін на адзін год.

Паводле інфармацыі спартыўнага журналіста Бэна Джэйкабса, за такім рашэннем стаіць прамое ўмяшанне Белага дома, адкуль наўпрост звязваліся з прэзідэнтам ФІФА Джані Інфанціна.

Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social падзякаваў арганізацыі за такое рашэнне: «Дзякуй ФІФА за тое, што зрабілі правільна і выправілі вялікую несправядлівасць!»