ХЛЕБ-РУСОФОБ 08/24/2026 (Mon) 13:25 Id: e7d313 No.896953 del
https://nashaniva.com/402966

«Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога, каб вы выстаялі». Статкевіч павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці
Экс-палітвязень і палітык у сваім тэлеграм-канале павіншаваў ( https://Paha-Ne-Vydast.me/statkevichm/128 ) Украіну і ўкраінцаў з Днём незалежнасці. «Ваша мужнасць і стойкасць ў абароне незалежнасці і свабоды сваёй краіны выклікаюць павагу ды захапленне ўсяго свету», — піша ён. І просіць прабачэння за 2022-і.

«Мае шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці годнаму і мужнаму ўкраінскаму народу!

Зараз за незалежнасць вам прыходзіцца весьці крывавую і няроўную вайну, за час якой загінулі многія тысячы з вас, у якой пад пастаяннай пагрозай смерці знаходзяцца не толькі вашы ваяры на фронце, але і мірныя грамадзяне — дзеці, жанчыны, старыя ў кожным рэгіёне Украіны.

Ваша мужнасць і стойкасць ў абароне незалежнасці і свабоды сваёй краіны выклікаюць павагу ды захапленне ўсяго свету. Асабліва — у суседніх з вамі народаў, якія разумеюць, што, у выпадку вашай паразы, наступнымі аб'ектамі агрэсіі Масквы стануць ужо іх краіны. Менавіта таму шмат патрыётаў з гэтых краін прыехала ва Украіну, каб змагацца супраць агрэсара поруч з вамі.

Мне вельмі сорамна, што Беларусь была выкарыстана агрэсарам як плацдарм для спробы хуткага захопу вашай сталіцы. Я ўпэўнены, што без разліку на гэты захоп і хуткую перамогу, агрэсар ўвогуле не пайшоў бы на сваю крывавую авантуру.

На жаль, знясіленае доўгім супрацівам дыктатуры, зняволеннем многіх тысяч патрыётаў і наўмысным прымушэннем перад вайной да эміграцыі сотняў тысяч праціўнікаў рэжыму, беларускае грамадства не здолела перашкодзіць выкарыстанню нашай зямлі для агрэсіі супраць найбольш блізкага нам народа. Даруйце, сябры!

У гэты святочны для вас дзень зычу вам сілаў выстаяць і захаваць сваю цудоўную краіну! Дзеля сябе і дзеля ўсіх народаў, якія прагнуць волі.

Message too long. Click here to view full text.