https://nashaniva.com/402818Дакладныя палітычныя прагнозы — вельмі важная рэч. Не толькі таму, што задавальняюць нашу цікаўнасць наконт будучыні. Дакладны прагноз дазваляе яшчэ і падрыхтавацца да таго, каб скарыстацца шанцамі, якія даюць будучыя перамены. Альбо нівеляваць магчымыя пагрозы. Што зараз надзвычай важна для Беларусі і ўсяго еўрапейскага рэгіёна, піша (
https://Paha-Ne-Vydast.me/statkevichm/125 ) ў тэлеграме былы палітвязень Мікола Статкевіч
<...>З сацыяльнай псіхалогіі мне было вядома, што дзяржава, не аб'яднаная агульнымі каштоўнасцямі, непазбежна распадаецца. Савецкі Саюз аб'ядноўвала камуністычная ідэалогія, якая была цалкам дыскрэдытаваная ў выніку «галоснасці» Гарбачова праўдай пра сапраўдны кошт камуністычнага эксперыменту для народаў СССР. Іншай аб'яднаўчай ідэалогіяй на той час магла быць толькі нацыянальная, што стала прысудам для шматнацыянальнай імперыі.
Тады, прагназуючы яе распад, я бачыў самую вялікую рызыку ў развязванні савецкай арміяй грамадзянскай вайны ў нацыянальных рэспубліках. Бо калі пад імперскім войскам распадаецца імперыя, амаль рэфлекторная рэакцыя гэтага войска — зброяй прадухіліць распад. Што праз некалькі год выразна выявілася пры распадзе Югаславіі.
Таму пытанне падзелу савецкай арміі паміж рэспублікамі і стварэнне ў іх сваіх армій рабілася вызначальным. Тым больш што досвед распаду Расійскай Імперыі ў 1917 годзе сведчыў, што тады незалежнасці здолелі дасягнуць толькі тыя яе «ўскраіны», якія здолелі да моманту распаду стварыць і захаваць нацыянальныя вайсковыя часці. У беларусаў гэта не атрымалася.
Аднымі дэкларацыямі ды граматамі незалежнасць не здабываецца і не бароніцца. У мяне ўражанне, што гэтая банальная ісціна дагэтуль не зразумелая тым, хто прэтэндуе на альтэрнатыўнае дзяржаўнае лідарства.<...>Пасля паразы ГКЧП мы адразу перадалі ў Вярхоўны Савет, праз фракцыю БНФ у ім, законапраект пра стварэнне беларускага войска. Але гэты законапраект быў правалены звышактыўным супрацьдзеяннем
аднаго дэпутата са Шклоўскага раёна, які меў уплыў на шматлікіх дэпутатаў — старшынь калгасаў, і рабіў усё, каб беларускае войска не было створана. У выніку закон быў прыняты ледзь не з чацвёртай спробы толькі напачатку 1992 года. Увесь гэты час рэгіён знаходзіўся на мяжы грамадзянскай вайны. Украіна патрабавала ад Масквы перадаць у яе падпарадкаванне ўсе савецкія вайсковыя часці на сваёй зямлі.
Message too long. Click here to view full text.