Путин хуйло 10/07/2026 (Wed) 17:27 Id: f55a72 No.910860 del
Памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

У свой час Расія дэпартавала ў Беларусь Аляксея Коршуна, хоць ён прасіў прытулку. А цяпер пайшоў ваяваць за яе. «Ганаруся сваім героем! Я буду чакаць, верыць і маліцца», — піша новая расійская жонка Аляксея.

Валгаградская манікюршчыца Анжэла Коршун выклала ягоныя фотаздымкі ў форме расійскага войска з подпісам: «Шалёна ганаруся сваім героем. Найлепшы мужчына на сьвеце, я страшна цябе кахаю і чакаю хутчэй дадому. Я абяцаю, што буду ўсміхацца і жыць паўнавартасным жыццём. Чакаць, верыць і маліцца! Ты мая самая надзейная апора, ты мой гонар, ты мой герой».

Пасля вызвалення беларус, мяркуючы па сацсетках, чарговы раз перабраўся ў Расію і адкрыў аўтасэрвіс.

Аднак пазней, па словах Коршуна, у яго ўзніклі праблемы з лёгкімі. Медыкі забаранілі яму займацца аўтамалярнымі працамі. Тады беларус купіў закінуты ўчастак і пачаў будаваць дом. Адначасова ён вёў дачны блог.

Зрэшты, імпэту хапіла ненадоўга. Скончылася ўсё падпісаннем кантракту з расійскай арміяй.

Пакуль што ён жывы.