ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/23/2026 (Tue) 20:43 Id: 945679 No.874244 del
https://nashaniva.com/398224

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны
Маці Максіма Грыгаровіча шукае тых, хто яго бачыў апошні раз.

Максім Грыгаровіч нарадзіўся ў 2000 годзе ў Баранавічах. Пра раннія годы сказаць, уласна, няма чаго — зусім мала пажыў і нічым асабліва не адзначыўся, апроч вельмі ранняй судзімасці — будучы п'яным, ашукаў таксіста.

Далейшы лёс у хлопца таксама не склаўся — ён стаў шукаць самарэалізацыі не там і не так. Паехаў ваяваць за Пуціна і штурмаваць украінскія пазіцыі на Ліманскім кірунку ў складзе сумнавядомай в/ч 12271.

Рашэнне хлопец прыняў напачатку 2026 года, прайшоў вучэбку і знік без звестак.

Цяпер па ім у Баранавічах бядуе яго маці Святлана, публікуючы фатаграфіі сына ў вайсковай форме на сваёй старонцы ў Аднакласніках у надзеі, што нехта з яе беларускіх сяброў зможа дапамагчы адшукаць сына ва ўкраінскім стэпе.