ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/26/2026 (Fri) 19:35 Id: c107a8 No.875437 del
https://nashaniva.com/398505

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні
«Два дні як цэлае жыццё», — заўважае мінчанін Сяргей Грышачоў, які прайшоў праз турмы ў Беларусі і Еўропе. А кантракт з Мінабароны РФ падпісаў у расійскай турме, куды трапіў па абвінавачанні ў забойстве. Цяпер, ужо ва ўкраінскім палоне, у інтэрв'ю ( https://youtube.com/watch?v=PVjivzK0oWo [Embed] ) Belpol мужчына прызнацца, што для говнашэнкі ён «не такі каштоўны кадр для абмену».

Сяргей Грышачоў — чалавек з вельмі багатай крымінальнай біяграфіяй. Паводле яго слоў, ён «на вопыце», паспеў пасядзець «амаль ва ўсіх калоніях Беларусі». Ён згадвае Івацэвічы, Мазыр, Бабруйск, Магілёў і Навасады пад Барысавам. Акрамя гэтага, паводле слоў мужчыны, яму давялося адбываць пакаранне і ў краінах Еўропы.

Апошні раз Грышачоў апынуўся ў турме ў Расіі па абвінавачанні ў забойстве. Там ён і падпісаў кантракт.

«У Расіі ўсё пастаўлена проста. Каб ты падпісаў у турме… Я так разумею, што гэта ўжо разнарадка. Спачатку цябе следчы спрабуе, каб ты падпісаў кантракт. Потым далей у турме, потым на зоне табе тым ці іншым чынам ствараюць умовы, каб ты яго падпісаў. То-бок і тэрміны большыя даюць, і ўмовы больш жорсткія. Такія маніпуляцыі. Старая схема», — распавядае мужчына.

<...>

«Як я разумею, у аператыўнае падпарадкаванне мы пераходзім каму заўгодна. Мы — штурмавыя падраздзяленні. Нас рыхтуюць менавіта да выканання вось гэтых задач», — кажа мужчына і заўважае, што паваяваць яму давялося толькі два дні, якія прайшлі «як цэлае жыццё».

«Вядзенне баявых дзеянняў прадстаўлялася менавіта так, але калі сутыкаешся са смерцю, са стратамі, з колькасцю гэтых страт — уражвае. Дастаткова вялікая колькасць [страт]. У нашым падраздзяленні было 174 чалавекі. Я думаю, з іх сем дакладна жывыя, бо яны «трохсотыя». Астатнія вечна… [жывыя]», — даводзіць мужчына.

Message too long. Click here to view full text.