ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/26/2026 (Fri) 19:44 Id: c107a8 No.875438 del
https://nashaniva.com/398469

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»
Іван Аненкаў працаваў электрыкам у Расіі, пасля бойкі апынуўся ў калоніі. Каб атрымаць датэрміновае вызваленне і пазбегнуць дэпартацыі на радзіму, ён падпісаў кантракт з Мінабароны Расіі. Ад падпісання кантракта да палону прайшло крыху больш за тры з паловай месяцы. Сваю гісторыю ён распавёў ( https://youtube.com/watch?v=PVjivzK0oWo [Embed] ) Belpol.

Іван Аненкаў выехаў з Беларусі яшчэ ў 2012 годзе. Ён пасяліўся ў горадзе Балашыха пад Масквой, дзе ажаніўся і працаваў электрыкам. У Беларусі ў яго засталіся маці і сястра.

Яго жыццё змянілася пасля вулічнага канфлікту. За нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў падчас бойкі мужчына быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Знаходзячыся ў расійскай турме, ён атрымаў прапанову падпісаць кантракт для ўдзелу ў вайне. Асноўнымі стымуламі, як даводзіць Іван, сталі абяцанне свабоды і магчымасць застацца ў Расіі, бо паводле закона, пасля адбыцця пакарання яго павінны былі дэпартаваць у Беларусь як замежнага грамадзяніна з судзімасцю.

«Прыязджалі прадстаўнікі розных ваенкаматаў — з Маскоўскай вобласці, з Яраслаўля. Іх было вельмі шмат. (…) Абяцалі зняцце судзімасці і расійскае грамадзянства», — згадвае беларус.

Акрамя волі, была і фінансавая матывацыя — па кантракце яму выплацілі 700 тысяч расійскіх рублёў — гэта амаль 10 тысяч даляраў. Пры гэтым вярбоўшчыкі запэўнівалі, што асуджаных не будуць адпраўляць непасрэдна ў бой.

«Я не думаў, што на СВА так усё жорстка. Казалі, што вы не будзеце на першых лініях, будзеце недзе ў абслугоўванні. Маўляў, вы асуджаныя, вам зброі ў рукі не дадуць», — распавядае мужчына.

Message too long. Click here to view full text.