ХЛЕБ-РУСОФОБ 06/28/2026 (Sun) 09:35 Id: 7ea2fb No.875830 del
https://nashaniva.com/398477

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў
Ураджэнец Віцебска Андрэй Лапатнёў хацеў выехаць на работу ў ЕС, але не змог аформіць дакументы. Дзеля грошай падпісаў кантракт з расійскім войскам, трапіў у самае пекла баёў. Мала хто з яго падраздзялення выжыў. Сваю гісторыю ён распавёў ( https://youtube.com/watch?v=PVjivzK0oWo [Embed] ) Belpol.

Андрэй Лапатнёў нарадзіўся і жыў у Віцебску. Скончыў Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогіяў. У яго дзве малыя дачкі, але з жонкай ён у разводзе.

Лапатнёў працаваў у будаўнічых фірмах, пякарнях, заводзе «Марка», пладоваагароднінным камбінаце. Меў праблемы з законам. У яго больш за дзясятак адміністратывак за п'янкі. Таксама чатыры судзімасці — за ўжыванне наркотыкаў па ч. 1 арт. 328 і за парушэнне рэжыму. З 2017 па 2019 гады ён правёў у калоніі №12 для рэцыдывістаў у Оршы.

Падчас пратэстаў 2020 года Андрэй быў на радзіме, але ўдзелу ў іх не браў. Кажа, што проста «назіраў з боку».

На вайну мужчына трапіў у 2024 годзе. Аднак пра канкрэтныя абставіны не прызнаецца:

«Так выйшла… Проста не ўдалося выехаць у Еўропу, былі праблемы. І трапіў на вайну праз Луганск».

<...>

Message too long. Click here to view full text.